Еўрапейскі Саюз і НАТА асудзілі Расію за шматгадовыя кібератакі, накіраваныя на заходнія краіны, у тым ліку Польшчу. У адказ краіны ЕС увялі санкцыі супраць дзевяці асоб і чатырох арганізацый за зламысную кібераактыўнасць. НАТА і кіраўнік знешніх спраў ЕС адначасова апублікавалі заявы па гэтым пытанні ад імя ўсіх 27 дзяржаў-членаў.
НАТА і Еўрасаюз лічаць Расію адказнай за кібератакі на дзяржаўныя адміністрацыі і дыпламатычныя місіі, крытычна важную інфраструктуру ў абаронным і энергетычным сектарах, а таксама на навукова-даследчыя ўстановы.
Кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас напісала, што Польшча была сярод дзевяці краін, на якія напаў спецыяльны 16-ы цэнтр ФСБ.
— Нядаўна 16-ы цэнтр ФСБ правёў у Польшчы разбуральныя дыверсійныя аперацыі з мэтай парушэння працы крытычна важнай інфраструктуры, у тым ліку цеплавых электрастанцый, —падкрэсліла Кая Калас.
Еўрапейскі Саюз і НАТА заклікалі Расію спыніць варожыя дзеянні і абвясцілі аб далейшых санкцыях. Сёння, акрамя хакераў, у чорны спіс ЕС былі дададзены расійскія кампаніі, якія ажыццяўляюць кібератакі і гібрыдныя атакі, такія як «Media Land», яе даччыная кампанія, і «Impuls», кампанія, звязаная з расійскай ваеннай разведкай ГРУ.
IAR/аз