Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM) абвясціла, што амерыканскія войскі завяршылі сёмую запар ноч атак на Іран. Ваенныя здзейснілі ўдары па аб'ектах назірання, ваеннай лагістычнай інфраструктуры, падземных складах зброі і ваенна-марскіх сродках. Амерыканскія войскі выкарыстоўвалі знішчальнікі, беспілотнікі і ваенныя караблі.
— Больш за 50 000 амерыканскіх вайскоўцаў дзейнічаюць па ўсім Блізкім Усходзе і застаюцца ў гатоўнасці, падрыхтаваныя і здольныя нанесці смяротны ўдар, — напісала Цэнтральнае камандаванне ЗША ў сацыяльных сетках.
У адказ Іранская Рэвалюцыйная варта заявіла пра ўдар па порце Эль-Ахмадзі і амерыканскім цэнтры сувязі ў Кувейце. Амерыканскія вайсковыя караблі папаўняюць запасы ў Эль-Ахмадзі.
Таксама быў атакаваны разведвальны цэнтр у Бахрэйне. Іран таксама сцвярджае, што збіў амерыканскія знішчальнікі ў Іарданіі і працягвае атакаваць амерыканскія войскі па ўсім рэгіёне.
Кувейт і Іярданія абвясцілі, што яны адказваюць на авіяўдары, і сірэны паветранай трывогі прагучалі чатыры разы ў Бахрэйне. Сродкі супрацьпаветранай абароны Кувейта перахапілі беспілотнікі і ракеты з Ірану. Іарданскія вайскоўцы паведамілі, што іх сілы супрацьпаветранай абароны перахапілі і збілі 10 іранскіх ракет, якія парушылі паветраную прастору краіны.
ПР/юл