Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэшскі суд апраўдаў членаў прарасійскай арганізацыі, абвінавачаных у падтрымцы і фінансаванні тэрарызму

24.07.2026 16:08
Не было даказана, што дзейнасць абвінавачаных была тэрарыстычнай.
  . ,  2015-.
Вайна на Данбасе. Дэбальцава, сакавік 2015-га.Фота: "Новая газета"

Арганізацыя «Чэхаславацкія рэзервісты за мір» была адказная за адпраўку добраахвотніка ваяваць на баку прарасійскіх сепаратыстаў на Данбасе.

Згодна з рашэннем суда, не было даказана, што дзейнасць абвінавачаных была тэрарыстычнай. Адначасова суд прыгаварыў кіраўніка групы да аднаго года ўмоўнага пазбаўлення волі за арганізацыю дзейнасці незаконнай узброенай групоўкі, якая мела намер удзельнічаць у канфлікце.

У 2017 годзе «Чэхаславацкія рэзервісты за мір» фінансавалі адпраўку чэшскага добраахвотніка ў Данбас, дзе ён ваяваў у радах прарасійскіх сепаратыстаў. Пасля вяртання ў Чэхію мужчына павінен быў выкарыстаць свой вопыт у выпадку палітычных і канстытуцыйных змен. У сакавіку чэшскі суд прыгаварыў яго да трох гадоў умоўнага пазбаўлення волі за яго дзейнасць ва Украіне, кваліфікаваную як удзел у тэрарыстычнай групоўцы.

Ваенная групоўка «Чэхаславацкія рэзервісты за мір», якая складаецца ў асноўным з былых вайскоўцаў, была прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй Міністэрствам унутраных спраў і контрразведкай Чэхіі. Групоўка выступае супраць членства Чэхіі ў НАТА і Еўрапейскім Саюзе і абвінавачвае іх прыхільнікаў у дзяржаўнай здрадзе.

IAR/нг