У суботу, 25 ліпеня аўтамабіль уехаў у людзей падчас параду супольнасці ЛГБТ+ Christopher Street Day у Берліне. Адзін чалавек загінуў, 16 атрымалі раненні, трое з іх знаходзяцца ў крытычным стане, восем — у цяжкім.
Прадстаўнік берлінскай паліцыі Фларыян Нат паведаміў, што следства ўжо ідэнтыфікавала падазраванага, але затрымаць яго пакуль не ўдалося.
— Паводле атрыманых у ходзе следства звестак, мы ідэнтыфікавалі падазраванага. Пошукі пачаліся, але ён яшчэ не затрыманы. Гэты чалавек вядомы паліцыі. Ён звязаны з ісламісцкім асяроддзем Берліна. Яго пошукі вядуцца з усёй магчымай інтэнсіўнасцю, — сказаў Нат.
Паліцыя папярэдзіла, што мужчына можа быць узброены і небяспечны, і заклікала не спрабаваць затрымліваць яго самастойна.
На момант атакі ў парадзе ўдзельнічалі сотні тысяч чалавек. Пасля інцыдэнту мерапрыемства спынілі, а ўдзельнікаў папрасілі пакінуць тэрыторыю.
iar/эж