Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За 10 гадоў значна знізілася колькасць брытанцаў, якія хочуць абмежаваць іміграцыю палякаў

10.08.2026 13:53
У цэлым жа стаўленне брытанцаў да міграцыі стала больш негатыўным. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TeroVesalainen /pixabay.com/CC0 Public Domain

Брытанцы ўсё больш негатыўна ацэньваюць уплыў міграцыі на сваю краіну. Аднак новае даследаванне YouGov паказвае, што стаўленне да палякаў прыкметна адрозніваецца ад гэтай тэндэнцыі.

Доля жыхароў Вялікабрытаніі, якія выступаюць за абмежаванне колькасці людзей, што прыязджаюць з Польшчы, за апошняе дзесяцігоддзе значна знізілася. У цэлым жа стаўленне брытанцаў да міграцыі стала больш негатыўным. У дадзены момант 43% апытаных лічаць, што міграцыя прынесла дзяржаве пераважна негатыўныя наступствы. Гэта на 10 працэнтных пунктаў больш, чым у 2016 годзе.

Адначасова зменшылася колькасць людзей, якія бачаць у міграцыі як станоўчыя, так і адмоўныя бакі. Дзесяць гадоў таму так лічылі 38% рэспандэнтаў, цяпер — 29%. Такім чынам, негатыўная ацэнка міграцыі стала найбольш распаўсюджанай пазіцыяй.

Прадстаўнік YouGov Мэцью Сміт (Matthew Smith) адзначае, што такая змена поглядаў адбылася як сярод прыхільнікаў Brexit, так і сярод тых, хто выступаў супраць выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

Паводле яго, гэта не азначае агульнага росту антыміграцыйных настрояў. Добры прыклад — стаўленне да палякаў: калі ў 2016 годзе абмежаваць іх прыезд хацелі 42% брытанцаў, то цяпер — толькі 26%. Такім чынам, падтрымка абмежавання міграцыі з Польшчы за дзесяць гадоў знізілася на 16 працэнтных пунктаў.

IAR/нг