Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Бундэсвер налічвае амаль 187 тысяч вайскоўцаў — найбольш за 13 гадоў

18.08.2026 12:12
Германія плануе да сярэдзіны 2030-х гадоў павялічыць колькасць дзейных вайскоўцаў да 260 тысяч, а рэзервістаў — да 200 тысяч. 
 2026         108  ,    2029-    150 .
У 2026 годзе выдаткі на абарону ў ФРГ складуць каля 108 млрд еўра, а ўжо ў 2029-м — больш за 150 млрд. Michele Ursi / Shutterstock.com

На 31 ліпеня нямецкія ўзброеныя сілы налічвалі 186,7 тысячы вайскоўцаў — найбольшы паказчык за апошнія 13 гадоў. За год колькасць асабовага складу вырасла прыкладна на 3,7 тысячы чалавек, а Міністэрства абароны ФРГ чакае далейшага росту да канца года.

У ліпені ў Бундэсвер паступіла каля 47,3 тысячы заявак на службу — на 26% больш, чым годам раней. На службу прынялі 15,4 тысячы чалавек.

Германія плануе да сярэдзіны 2030-х гадоў павялічыць колькасць дзейных вайскоўцаў да 260 тысяч, а рэзервістаў — да 200 тысяч. Гэта неабходна для выканання абавязацельстваў перад НАТА і ўзмацнення абароны краіны.

Абавязковая вайсковая служба ў Нямеччыне была прыпыненая ў 2011 годзе. Цяпер улады рыхтуюць новую мадэль службы, якая спачатку будзе грунтавацца на добраахвотнасці, але ў выпадку недахопу рэкрутаў прадугледжвае магчымасць абавязковага прызыву. Новая мадэль службы прадугледжвае рассыланне 18-гадовым грамадзянам анкет пра гатоўнасць і здольнасці да вайсковай службы. Для мужчын яе запаўненне абавязковае.

pap/эж