Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Турцыя можа ўтылізаваць расійскія ЗРК С-400 дзеля атрымання амерыканскіх F-35

18.08.2026 17:14
Паводле выдання, перамовы Анкары з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі аб продажы ім С-400 не далі выніку.
S-400 Triumf  rosyjski system rakietowy czwartej generacji typu ziemia-powietrze
S-400 Triumf – rosyjski system rakietowy czwartej generacji typu ziemia-powietrzeKarasev Viktor / Shutterstock.com

Турцыя разглядае магчымасць утылізацыі набытых у Расіі зенітных комплексаў С-400, каб разблакаваць пастаўкі амерыканскіх знішчальнікаў F-35, паведамляе амерыканскі партал Semafor.

Паводле выдання, перамовы Анкары з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі аб продажы ім С-400 не далі выніку. Адмова ад расійскіх сістэм з’яўляецца адной з умоваў ЗША для вяртання Турцыі ў праграму F-35.

Анкара была выключаная з праграмы ў 2019 годзе пасля закупкі зенітных комплексаў у Расіі. Сенатар ЗША Рык Скот заявіў, што Турцыя не павінна атрымаць F-35, пакуль валодае расійскімі комплексамі.

Закупка ЗРК С-400, завершаная ў 2017 годзе, ацэньвалася турэцкім бокам прыкладна ў $2,5 млрд. Тым часам Ізраіль выступае супраць продажу F-35 Турцыі, сцвярджаючы, што гэта можа парушыць баланс сіл на Блізкім Усходзе.

iar/эж