Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

50 краін заклікаюць Расію да міру

25.08.2026 09:47
Сумесная заява па гэтым пытанні была прынята ў сувязі з учорашняй гадавінай аднаўлення незалежнасці Украіны.
Пасяджэнне Рады Бяспекі ААН па УкраінеREUTERS

50 краін заклікалі Расію неадкладна спыніць ваенныя дзеянні. Сумесная заява па гэтым пытанні была прынята ў сувязі з учорашняй (24-га жніўня) гадавінай аднаўлення незалежнасці Украіны. Паводле звестак «Радыё Свабода», дакумент быў зачытаны перад пачаткам пасяджэння Савета Бяспекі ААН.

Падпісанты заявы назвалі расійскае ўварванне ва Украіну «бессэнсоўнай вайной», якая прычыніла велізарныя пакуты. Яны таксама падкрэслілі, што Кіеў паўтара года таму пагадзіўся на безумоўнае спыненне агню. Паводле звестак «Радыё Свабода», дакумент не быў падпісаны прадстаўніком ЗША.

Аднак Вашынгтон таксама заклікаў Расію спыніць удары па цывільных абʼектах Украіны і пацвердзіў сваю гатоўнасць пасярэднічаць у мірных перамовах.

Пасол Расіі ў ААН Васіль Нябензя заявіў, што Расія не прымае, калі з ёй размаўляюць «мовай пагроз». Ён таксама дадаў, што ў такой сітуацыі ўсе спробы навязаць Маскве замарозку канфлікту асуджаныя на правал.

ПР/юл