Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Непал: Сотні турыстаў зніклі без вестак пасля паводкі на тыбецкай мяжы

26.08.2026 18:00
Міністэрства замежных спраў Польшчы правярае, ці сярод ахвяраў знаходзяцца грамадзяне Польшчы.
Раптоўная паводка прывяла да маштабных разбурэнняў на поўначы НепалаPAP/EPA/NARENDRA SHRESTHA

Каля 400 турыстаў зніклі без вестак пасля раптоўнай паводкі на мяжы Непала і Тыбету. Сярод тых, хто знаходзіцца ў вышуку, як мінімум, 291 замежнік.

Міністэрства замежных спраў Польшчы правярае, ці сярод ахвяраў знаходзяцца грамадзяне Польшчы.

У выніку паводкі загінулі прынамсі 22 чалавекі, а ўлады на кітайскім баку мяжы паведамляюць пра «сур'ёзныя чалавечыя страты».

Сярод зніклых без вестак больш за 100 грамадзян Індыі, 17 — Малайзіі і 12 — Вялікабрытаніі. Таксама шукаюць грамадзян ЗША, Паўднёвай Карэі, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і Нідэрландаў. Большасць турыстаў накіроўвалася ў месца паломніцтва ў Тыбеце.

Паводка разбурыла дамы, дарогі, масты і гідраэлектрастанцыі. Выратавальныя верталёты не могуць прызямліцца ў некаторых горных гарадах.

Паводле папярэдняй інфармацыі непальскіх уладаў, землятрус мoг справакаваць апоўзні, якія перакрылі раку Бхотэ-Кошы, што прывяло да паводкі. Аднак прычына катастрофы не пацверджана.

Папярэджанні аб паводцы былі абвешчаны і на поўначы Індыі.

IAR/аз