Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер Чэхіі: Нашы грамадзяне не дурныя і ведаюць, што ў нас добрыя адносіны з Польшчай

31.08.2026 14:15
Многія эксперты прыпісваюць Расіі аперацыю па дэзінфармацыі, якая мела на мэце пасварыць палякаў і чэхаў.
Сцях ЧэхііTheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэмʼер Чэхіі Андрэй Бабіш перакананы, што дэзінфармацыйная кампанія ў інтэрнэце адносна адносін паміж Польшчай і Чэхіяй аказалася неэфектыўнай. Аперацыя, якую многія эксперты прыпісваюць Расіі, была накіравана на стварэнне ўражання, што Польшча заяўляе тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Чэхіі.

Андрэй Бабіш вярнуўся да гэтага пытання пасля сённяшняга (31 жніўня) пасяджэння ўрада. Ён выказаў занепакоенасць з нагоды патоку інфармацыі ўнутры краіны і прызнаў, што даведаўся пра дэзінфармацыйную кампанію са СМІ.

— Службы не справіліся. Пасол у Польшчы таксама не паведаміў пра гэта. Мы прынялі меры для паляпшэння сітуацыі, — падкрэсліў прэмʼер-міністр. — Нашы грамадзяне не дурныя і ведаюць, што ў нас добрыя адносіны з Польшчай, — дадаў ён.

Прэмʼер Чэхіі адхіліў крытыку апазіцыі, якая сцвярджае, што больш эфектыўная барацьба з дэзінфармацыяй была б магчымай, калі б кабінет Бабіша не ліквідаваў структур, адказных за стратэгічную камунікацыю ў дзяржаве.

IAR/аз