НАТА адрэагавала на падпал завода па вытворчасці кампанентаў беспілотнікаў у Скаржыска-Каменнай. Польская пракуратура падазрае замежную разведку і мяркуе, што гэта быў тэрарыстычны акт. Прэс-сакратар пракуратуры Пшэмыслаў Новак абвясціў, што сабраныя доказы сведчаць аб наўмысным падпале.
Паўночнаатлантычны альянс адрэагаваў на інцыдэнт.
«Нягледзячы на тое, што расіяне сутыкаюцца з вельмі моцным супрацівам з боку Украіны, яны ўзмацняюць свае напады на Украіну, а таксама гібрыдныя аперацыі ў Еўропе, НАТА захоўвае пільнасць і гатоўнасць да розных пагроз. У цяперашні час мы не адчуваем непасрэднай пагрозы нападу. НАТА бесперапынна працуе кругласутачна, каб забяспечыць абарону аднаму мільярду нашых грамадзян», — гаворыцца ў каментары, які атрымала з штаб-кватэры НАТА карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка.
IAR/яс