Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія закрывае Інстытут Гётэ ў краіне

03.09.2026 09:15
Гэта рэакцыя расійскага боку на закрыццё Генеральнага консульства Расіі ў Боне і «Рускага дома» ў Берліне.
. .
Масква. Ілюстрацыя.Фота: Pixabay.com/designerpoint

Расія закрывае Інстытут імя Гётэ ў краіне, абвясціў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Пра гэта паведаміла на сваім профілі ў сацыяльных сетках інфармацыйнае агенцтва DPA. Згаданае рашэнне з'яўляецца рэакцыяй расійскага боку на закрыццё Генеральнага консульства Расіі ў Боне і «Рускага дома» ў Берліне.

Германія зрабіла гэта пасля публікацыі вынікаў расследавання, якія паказваюць, што Расія нясе адказнасць за спробу нападу ў аэрапорце Лейпцыга. Гэтую інфармацыю ў аўторак (1 верасня) паведаміў міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт.

На пачатку жніўня гэтага года грузавы самалёт сутыкнуўся з беспілотнікам у аэрапорце Лейпцыга. Раней на паркавальнай паласе, побач з украінскім грузавым самалётам, быў знойдзены беспілотнік з выбухоўкай і дэтанатарам.

Нямецкі культурны цэнтр імя Гётэ (ням. Goethe-Institut) — нямецкая няўрадавая арганізацыя, задачай якой з’яўляецца папулярызацыя нямецкай мовы за мяжой і садзейнічанне міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву.

IAR/аз

Датычны да дыверсіі ў Лейпцыгу грамадзянін Беларусі заехаў у ЕС па візе, атрыманай у Мінску — СМІ

03.09.2026 08:30
Абодва падазраваных паспелі пакінуць ЕС, і следчыя скептычна ацэньваюць шанцы прыцягнуць іх да суду.