Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чэхі высвятляюць абставіны смерці былога міністра замежных спраў Яна Масарыка

03.09.2026 17:35
Адна з гіпотэз сведчыць пра няўдалую спробу завербаваць яго савецкімі спецслужбамі.
Адкрытая труна з целам Яна МасарыкаAutor: National Archives (archive.org) – https://archive.org/details/gov.archives.arc.1538222, Volné dílo, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31487511

У Чэхіі былі эксгумаваныя парэшткі былога міністра замежных спраў і сына першага прэзідэнта Чэхаславакіі Яна Масарыка, які загінуў пры загадкавых абставінах.
Новыя даследванні могуць праліць святло на падзеі, якія адбыліся амаль восем дзесяцігоддзяў таму.

Ян Масарык загінуў, выпаўшы з вакна сваёй афіцыйнай кватэры ў Чэрнінскім палацы, дзе сваю сядзібу мае Міністэрства замежных спраў. Афіцыйная версія падзей — самагубства. Аднак неўзабаве з'явіліся здагадкі, што да смерці палітыка маглі быць датычныя трэція асобы.

Адна з гіпотэз сведчыць пра няўдалую спробу завербаваць яго савецкімі спецслужбамі.
Чэшскія следчыя зноў вярнуліся да справы, бо многія пытанні застаюцца без адказу. Напрыклад, падчас вывучэння парэшткаў Яна Масарыка яны могуць шукаць доказаў агнястрэльных раненняў.

— Мэта эксгумацыі — высветліць абставіны яго смерці з выкарыстаннем найноўшых крыміналістычных метадаў, — паясніў кіраўнік следчай групы Ян Трнечка.

Паводле экспертаў, ключавую інфармацыю пра смерць Масарыка можна знайсці і ў расійскіх архівах. Аднак яны застаюцца закрытымі.

IAR/аз