У Румыніі новы навучальны год пачаўся пад знакам сур'ёзнага дэфіцыту настаўнікаў у вёсках. Мясцовыя ўлады аднаго з такіх муніцыпалітэтаў спрабуюць прыцягнуць іх бясплатным жыллём.
У гміне Раманешці былі пабудаваны тры сучасныя дамы для настаўнікаў, якія жадаюць там працаваць. Кожны будынак каштаваў прыблізна 140 000 еўра і быў прафінансаваны еўрапейскімі фондамі.
Дэфіцыт настаўнікаў у Румыніі сурʼёзны. Паводле дадзеных, толькі ў мінулым годзе больш за 3 200 настаўнікаў звольніліся з працы ў вясковых школах. Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што бясплатнае жыллё палепшыць умовы працы настаўнікаў і спыніць іх адток з вёсак.
IAR/аз