Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША забараняюць імпарт малочных прадуктаў, алкаголю і матацыклаў з Канады

09.09.2026 20:51
Амерыканска-канадская гандлёвая вайна яшчэ больш абвастрылася.
-
Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні REUTERS/Ingrid Bulmer

Злучаныя Штаты забараняюць імпарт малочных прадуктаў, большасці алкагольных напояў і матацыклаў з Канады. Гэта адказ Дональда Трампа на канадскія тарыфы ў адказ, якія ўступілі ў сілу ў аўторак.

Забарона ўступіць у сілу 29 верасня. Белы дом абвясціў пра гэта ў аўторак вечарам, праз некалькі гадзін пасля таго, як Канада ўвяла тарыфы ў адказ на амерыканскія тавары на 20 мільярдаў долараў. Канадскія тарыфы распаўсюджваюцца на сотні амерыканскіх тавараў, ад сталі і алюмінію да сыра, адзення і касметыкі. Канадцы іх прынялі ў адказ на падобныя тарыфы, уведзеныя Трампам.

Непасрэднай прычынай забароны на імпарт алкаголю стала рашэнне канадскіх правінцый прыбраць амерыканскі алкаголь з паліц дзяржаўных крам, дзе прадаюцца алкагольныя напіткі.

Прэмʼер-міністр Марк Карні абвясціў аб паскарэнні пераходу краіны да незалежнасці ад Злучаных Штатаў. Ён прызнаў, што гэта можа быць балючым у кароткатэрміновай перспектыве.

«Гандаль з Амерыкай быў лёгкім, але гэта ўводзіла занадта вялікую залежнасць ад аднаго партнёра. Гэты час скончыўся», – сказаў прэмʼер-міністр Канады.

IAR/яс