Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскі фрэгат выпусціў фальшфееры па дацкім верталёце

15.09.2026 09:00
Міністр абароны Даніі абвясціў, што выкліча пасла Расіі ў Даніі.
Сцяг Данііtorben7400 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Учора (14 верасня) расійскі фрэгат выпусціў двa фальшфееры па дацкім верталёце. Інцыдэнт адбыўся ў міжнародных водах ля ўзбярэжжа Даніі.

Паўночнае камандаванне НАТА паведаміла, што фальшфееры праляцелі недалёка ад верталёта, які выконваў сваю звычайную місію, падчас якой фатаграфаваў расійскі карабель.

Міністр абароны Даніі Епэ Бруус абвясціў, што выкліча пасла Расіі ў Даніі па гэтай справе.

IAR/аз