Эстонія гатовая закрыць свае межы ў выпадку мабілізацыі ў Расіі. Урад у Таліне рыхтуецца да магчымых сцэнарыяў і іх уплыву на бяспеку краіны. Улады Эстоніі падкрэсліваюць, што ў цяперашні час у іх няма пэўнай інфармацыі аб тым, што Расія прыме рашэнне аб агульнай мабілізацыі.
Прэмʼер-міністр Крыстэн Міхал абвясціла, што калі ацэнка пагрозы зменіцца, мяжа з Расіяй можа быць неадкладна закрыта.
—Мабілізацыя можа змяніць ацэнку пагрозы, таму мы прымаем адпаведныя меры ў залежнасці ад таго, ці яна адбудзецца і ў якой форме, — сказала кіраўнік ураду.
Міністр замежных спраў Маргус Цахкна, у сваю чаргу, падкрэсліў, што магчымая агульная мабілізацыя ў Расіі будзе праблемай не толькі для Эстоніі. Яна можа павялічыць напружанасць у Расіі і прывесці да таго, што больш расейцаў будуць спрабаваць уехаць у еўрапейскія краіны.
Эстонскі палітык адзначыў, што яго краіна даўно імкнецца да больш жорсткай візавай палітыкі для расейцаў у Еўрапейскім Саюзе. Ён дадаў, што Талін не разумее, чаму некаторыя краіны працягваюць выдаваць ім візы.
— Мы не ведаем, хто гэтыя людзі, якія прыязджаюць у Еўропу, — сказаў міністр замежных спраў.
Ён таксама падкрэсліў, што простыя ўцёкі ад мабілізацыі не даюць аўтаматычна права на міжнародную абарону.
ПР/юл