Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Ірана: ЗША павінны вырашыць, ці хочуць яны скончыць вайну

25.09.2026 16:03
Вайна ЗША і Ізраіля з Іранам працягваецца 210 дзён.
Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян PAP/EPA/SARAH YENESEL

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян заявіў, што Тэгеран не паддасца ціску ЗША, але застаецца адкрытым да перамоў. У інтэрв’ю Fox News палітык падкрэсліў, што рашэнне аб спыненні канфлікту цяпер залежыць ад Вашынгтона.

— Мы ўвогуле не хочам ваяваць, але будзем рашуча абараняцца. Мы ніколі не пачыналі вайну і не імкнуліся да яе. Я глыбока перакананы, што людзі не павінны станавіцца прычынай смерці іншых людзей. Амерыка павінна вырашыць, хоча яна гэта скончыць ці не, — заявіў Пезешкіян.

Паводле Reuters, амерыканскія і іранскія перамоўшчыкі ў Нью-Ёрку абмяркоўваюць паэтапны выхад з канфлікту. Магчымы план прадугледжвае аднаўленне Іранам суднаходства праз Армузскі праліў і зняцце Вашынгтонам эканамічнай блакады.

Вайна ЗША і Ізраіля з Іранам працягваецца 210 дзён. Пасля заканчэння найбольш інтэнсіўных баёў бакі працягваюць асобныя ўдары, а супрацьстаянне засяродзілася вакол марской блакады і эканамічнага ціску.

iar/эж


Праз Армузскі праліў за суткі прайшлі каля 60 танкераў з нафтай. Упершыню з ліпеня 

25.09.2026 10:10
Каля 60 нафтавых танкераў прайшлі праз Армузскі праліў, перавёзшы каля 22 млн барэляў нафты.