Вайна вяртаецца ў Еўропу, а адносіны паміж дзяржавамі становяцца ўсё больш варварскімі, гаварыў папа Леў XIV у сваёй прамове аб міры і будучыні Еўропы падчас візіту ў Мец, на ўсходзе Францыі. Гэта заключны этап яго чатырохдзённага турнэ па краіне, якое завершыцца сёння ўвечары.
Папа падкрэсліў, што ўсё больш разнастайнай Еўропе патрэбны хрысціянскі дух дыялогу і адкрытасці. Ён асудзіў вяртанне вайны на Стары Кантынент, назваўшы яго «непатрэбнай разнёй».
— Неабходна весці цярплівы дыялог, праяўляць мужнасць у перамовах і быць гатовым адмовіцца ад пэўных пазіцый дзеля вышэйшага дабра, якім з’яўляецца мір, — сказаў Леў XIV.
Ён падкрэсліў, што Еўропа, абапіраючыся на свае каштоўнасці і міжнароднае права, можа спыніць спіраль гвалту.
— Сёння міжасобасныя адносіны і адносіны паміж дзяржавамі становяцца ўсё больш варварскімі. Каштоўнасцю дадзенага слова грэбуюць, замест гэтага мы хвалімся хлуснёй і падманам, — сказаў Папа.
Раней у Мецы прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў Еўропу быць мужнай, не паддавацца спакусе замкнуцца ў сабе, ненавідзець іншых ці вяртацца да раз'яднаных нацыяналізмаў.
Насуперак папярэднім неафіцыйным паведамленням і на здзіўленне назіральнікаў ніводзін іншы еўрапейскі лідар ці прадстаўнік Еўрапейскага Саюза не прысутнічаў на сустрэчы, нягледзячы на тое, што Елісейскі палац іх запрасіў.
ав