Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва правярае эвакуацыю і перакідванне саюзных войск праз Польшчу

29.09.2026 10:26
Улады Літвы падчас вучэнняў правяраюць не толькі эвакуацыю насельніцтва ў напрамку Польшчы, але і магчымасць прыёму саюзніцкіх сіл.
           2026
У Літве праходзяць найбуйнейшыя сёлета вучэнні сістэмы мабілізацыі «Купал Віціса — 2026»vrm.lrv.lt

У Літве праходзяць найбуйнейшыя сёлета вучэнні сістэмы мабілізацыі «Купал Віціса — 2026», частка якіх напрыканцы тыдня адбудзецца каля польскай мяжы. Улады Літвы падчас вучэнняў правяраюць не толькі эвакуацыю насельніцтва ў напрамку Польшчы, але і магчымасць прыёму саюзніцкіх сіл, якія могуць прыбыць у Літву праз польскую тэрыторыю.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызіснымі сітуацыямі Літвы Вільмантас Віткаўскас  падкрэсліў важнасць гэтага сцэнару. 

— Гэта вельмі істотнае пытанне, бо тут рух адбываецца ў двух кірунках. Адзін паток ідзе з Літвы, але яшчэ большы будзе накіроўвацца ў Літву. Гаворка ідзе пра вайсковую тэхніку і салдат, — удакладніў Віткаўскас.

Паводле яго, Літва павінна праверыць, ці вытрымае інфраструктура павелічэнне руху, у тым ліку стан дарог і трываласць мастоў. 30 верасня ў Літву прыбудзе польская дэлегацыя з прадстаўнікамі МУС і іншых дзяржаўных устаноў. 

У вучэннях удзельнічаюць 14 міністэрстваў, усе 60 муніцыпалітэтаў Літвы, Узброеныя сілы, памежнікі, праваахоўныя і іншыя службы. Агулам задзейнічана каля 3 тыс. чыноўнікаў і службовых асоб, а таксама прыкладна тысячу валанцёраў. Вучэнні працягнуцца да 3 кастрычніка.

iar/pap/эж