Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чарнагорыя адменіць бязвізавы рэжым для грамадзян Расіі, Беларусі і Турцыі

03.10.2026 11:56
Гэтае рашэнне прыводзіць візавую палітыку Чарнагорыі ў адпаведнасць з правіламі Еўрапейскага Саюза. 
Беларускія пашпартыЗдымак: Беларуская служба Польскага радыё

Чарнагорыя адменіць бязвізавы рэжым для грамадзян Расіі, Беларусі і Турцыі з 1 лістапада. Урад у Падгорыцы вырашыў спыніць дзеянне пагадненняў, якія дазвалялі грамадзянам гэтых краін уязджаць у Чарнагорыю без віз.

Гэтае рашэнне прыводзіць візавую палітыку Чарнагорыі ў адпаведнасць з правіламі Еўрапейскага Саюза. З 1 лістапада расіянам, беларусам і туркам будуць патрэбныя візы не толькі для ўезду ў Чарнагорыю, але і для транзіту і знаходжання. Што тычыцца Турцыі, Падгорыца таксама плануе пачаць перамовы па новым пагадненні, якое захавае бязвізавы рэжым для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў.

Пра змены было абвешчана яшчэ ў ліпені. У той час урад Чарнагорыі прыняў правілы, якія прыводзяць візавы рэжым краіны ў адпаведнасць з ЕС. Акрамя Расіі, Беларусі і Турцыі, гэтыя правілы таксама распаўсюджваюцца на грамадзян Кітая і Саудаўскай Аравіі.

Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі падкрэслівае, што поўнае прывядзенне візавай палітыкі ў адпаведнасць з ЕС з'яўляецца адным з абавязацельстваў Падгорыцы ў працэсе ўступлення.

ав