Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дроны атакавалі два камерцыйныя судны ў водах Балгарыі

06.10.2026 10:20
Адно з іх было сур'ёзна пашкоджана і затанула. Лёс экіпажа застаецца невядомым.
T
TанкерInactive account – ID 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Два камерцыйныя судны былі атакаваныя беспілотнікамі ў Чорным моры, прыкладна за 80 марскіх міль на ўсход ад балгарскага горада Бяла. Атака адбылася ў выключнай эканамічнай зоне Балгарыі.

Адно з суднаў, якое плавала пад сцягам Тога, было сурʼёзна пашкоджана і затанула. Лёс яго экіпажа застаецца невядомым, і зараз праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя.

Другое, якое плавала пад сцягам Рэспублікі Палау, загарэлася. Яго экіпаж пакінуў палубу і быў выратаваны балгарскім паромам. Сярод тых, хто выжыў, ёсць параненыя, якім аказалі медыцынскую дапамогу.

Балгарскія ўлады разглядаюць сітуацыю як сурʼёзны інцыдэнт, звязаны з бяспекай. Прэмʼер-міністр Румен Радзеў склікаў экстраную сустрэчу з прадстаўнікамі міністэрстваў абароны, унутраных спраў і транспарту, а таксама службаў бяспекі.

Паходжанне беспілотнікаў і асоба, якая здзяйсніла атакі, пакуль афіцыйна не ўстаноўленыя.

Учора (5 кастрычніка) ў Чорным моры, у тэрытарыяльных водах Румыніі затанула турэцкае гандлёвае судна. Яго атакавалі два расійскія беспілотнікі. Два чалавекі экіпажа загінулі, а 11 маракоў былі выратаваныя.

IAR/аз

Малдаўскі памежнік быў паранены ў выніку атакi беспілотніка на памежным пераходзе з Украінай

05.10.2026 17:10
Гэта чарговы сур'ёзны інцыдэнт у гэтай частцы Малдовы.