Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Трое дзяцей і настаўнік загінулі падчас перастрэлкі ў пачатковай школе ў Злучаных Штатах

16.10.2026 09:07
Нападнік быў забіты яшчэ перад прыездам паліцыі.
  ,      .
Людзі прыносяць свечкі, цацкі і кветкі на месца трагедыі. Фота: PAP/EPA/SAJ SUNDARAM

У Злучаных Штатах трое дзяцей ва ўзросце 5, 8 і 11 гадоў, а таксама настаўнік загінулі ў выніку нападу 16-гадовага жыхара горада Бэнд (штат Арэгон). Ён уварваўся ў пачатковую школу і адкрыў агонь.

Начальнік паліцыі Бэнда Майк Кранц (Mike Krantz) паведаміў, што нападнік, узброены даўгаствольнай агнястрэльнай зброяй, трапіў у будынак, разбіўшы стрэлам замок уваходных дзвярэй. Паводле звестак паліцыі, адзін з мясцовых жыхароў заўважыў падлетка, які ўваходзіў у пачатковую школу «Сілвер-Рэйл» (Silver Rail), і рушыў следам за ім унутр. Завязалася перастрэлка, падчас якой нападнік быў забіты яшчэ да прыбыцця паліцэйскіх на месца здарэння. Паводле інфармацыі ўладаў, 7-гадовае дзіця і яшчэ адзін настаўнік атрымалі раненні і былі дастаўлены ў бальніцу.

— Гэта будзе працяглае расследаванне, — заявіў Майк Кранц на прэс-канферэнцыі. — У бліжэйшыя дні каля школы, дзе адбылася трагедыя, будзе знаходзіцца вялікая колькасць паліцэйскіх. Мы правядзём неабходныя мерапрыемствы, каб знайсці адказы на ўсе пытанні, чаму так здарылася.

Спасылаючыся на тое, што расследаванне яшчэ працягваецца, Кранц дадаў: пакуль невядома, ці меў нападнік нейкае дачыненне да гэтай школы, які менавіта тып зброі быў выкарыстаны і колькі стрэлаў было зроблена. Падчас прэс-канферэнцыі паліцыя не раскрыла асобы нападніка і не паведаміла пра магчымыя матывы злачынства.

IAR/нг

Другі дзень запар у Польшчы адбываюцца ўзброеныя напады ў школах. Загінула 37-гадовая жанчына

08.10.2026 13:34
У польскіх школах за два дні адбылося два ўзброеныя напады, яшчэ адзін быў прадухілены. 

Звыш сотні маладых людзей былі затрыманыя пасля маштабных праверак навучальных устаноў і сеціва

11.10.2026 13:29
На дадзены момант няма прыкмет арганізаванай злачыннай акцыі.