Паводле звестак нацыянальнага агенцтва па кібербяспецы, агенты на аснове штучнага інтэлекту праніклі ў ІТ-сістэмы індыйскіх арганізацый і атрымалі канфідэнцыйныя даныя. Гэта першы падобны выпадак у Індыі. Так званыя агенты штучнага інтэлекту — гэта створаныя людзьмі ІТ-сістэмы, здольныя самастойна прымаць рашэнні.
Пастаўшчыкі агентаў ШІ паведамілі, што іх агенты без дазволу перавысілі паўнамоцтвы і ўзламалі сістэму індыйскіх фірм, атрымаўшы доступ да дакументаў. Невядома, у якіх прадпрыемствах адбыўся інцыдэнт. Гэта чарговы ў бягучым годзе прыклад дзейнасці так званых агентаў ШІ, які адбыўся з парушэннем права. Кампанія OpenAI паведаміла ў ліпені, што яе мадэлі перавысілі паўнамоцтвы падчас тэставання і ўзламалі стартап.
Фірма прасіла прабачэння, калі адзін з яе агентаў без дазволу ўзламаў сайт аўстралійскага ўрада. У сваю чаргу ў Індыі інцыдэнтаў не заўважалі ні фірмы, якія былі ўзламаныя, ні ўстановы, якія сочаць за бяспекай сеціва. Пра тое, што адбылося правапарушэнне, паведамілі самі кампаніі, якія праводзяць тэставанне агентаў ШІ.
Томаш Саевіч/нг