Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падтрымка Трампа ўпала да рэкордна нізкага ўзроўню за абодва прэзідэнцкія тэрміны

17.10.2026 18:12
Дзейнасць прэзідэнта ЗША ўхваляюць толькі 36% амерыканскіх выбаршчыкаў, а 64% ацэньваюць адмоўна.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп EPA/JIM LO SCALZO Dostawca: PAP/EPA.

Рэйтынг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа апусціўся да найніжэйшага ўзроўню за абодва тэрміны яго кіравання. Паводле апытання, праведзенага для тэлебачэння Fox News, яго дзейнасць ухваляюць толькі 36% амерыканскіх выбаршчыкаў, а 64% ацэньваюць адмоўна.

Галоўная прычына незадаволенасці — эканоміка і падаражанне жыцця. Барацьбу адміністрацыі ЗША з інфляцыяй падтрымліваюць толькі 22% апытаных амерыканцаў. Эканамічную палітыку Трампа крытыкуюць 70%, а мытную — 69%. Асабліва прыкметна падтрымка скарацілася сярод моладзі, людзей з невысокімі даходамі і без вышэйшай адукацыі. 

На фоне вайны з Іранам у ЗША падаражалі нафта і паліва. Сярэдняя цана галона бензіну дасягнула 4,33 долара — на 1,25 долара больш, чым год таму.

Пры гэтым большасць прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі па-ранейшаму падтрымлівае прэзідэнта. Апытанне праводзілася ў кастрычніку сярод зарэгістраваных выбаршчыкаў.

pap/эж