Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пуцін хоча сустрэцца з Трампам і Сі Цзіньпінам па справе Украіны — амерыканскія СМІ

19.10.2026 11:03
Верагодна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі будзе выключаны са згаданай сустрэчы.
Уладзімір ПуцінPAP/EPA/RUSSIAN PRESIDENTIAL PRESS OFFICE HANDOUT

Уладзімір Пуцін хоча сустрэцца з Дональдам Трампам і Сі Цзіньпінам па справе Украіны, паведамляе «The Wall Street Journal». Паводле амерыканскай газеты, прэзідэнт Расіі прапанаваў, каб перамовы з лідарамі ЗША і Кітая адбыліся ў лістападзе. Верагодна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі будзе выключаны са згаданай сустрэчы. 

Паводле выдання, мэтай прапанаванага саміту з'яўляюцца перамовы аб спыненні расійскай вайны супраць Украіны на ўмовах, выгадных Маскве. Быццам бы, Пуцін выказаў гэтую ідэю падчас тэлефоннай размовы з Трампам 9 кастрычніка. Падчас той жа размовы была дасягнута дамоўленасць аб тым, што Злучаныя Штаты Амерыкі будуць купляць расійскае дызельнае паліва і дапамагаць у яго продажы на сусветных рынках.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў газеце, што вядуцца перамовы аб магчымай сустрэчы. Высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі ЗША заявіў, што Трамп не пагадзіўся на такі саміт.

IAR/аз

Дональд Трамп не хоча адцягваць Расію ад мірных перамоваў

19.10.2026 10:02
Амерыканскі лідар чарговы раз раскрытыкаваў Уладзіміра Зяленскага за атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.