Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аўстрыя высылае чатырох расійскіх дыпламатаў

23.10.2026 11:15
Яны былі прызнаныя непажаданымі асобамі — «personae non gratae» — у адпаведнасці з артыкулам 9 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.
Амбасада РФ у ВенеC.Stadler/Bwag – Praca własna, CC BY-SA 4.0, wikipedia

Міністэрства замежных спраў Аўстрыі абвясціла аб высылцы чатырох расійскіх дыпламатаў з Вены за «дзеянні, несумяшчальныя з іх дыпламатычным статусам». Гэты тэрмін звычайна адносіцца да шпіянажу.

Яны былі прызнаныя непажаданымі асобамі — «personae non gratae» — у адпаведнасці з артыкулам 9 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.

Трое з іх працавалі ў пасольстве Расіі ў Аўстрыі, а адзін працаваў у аддзеле кантролю над узбраеннямі расійскай місіі пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Расія абвясціла «адказ» на гэты крок Аўстрыі.

IAR/яс