Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Краіны Вышаградскай групы ўмацоўваюць рэгіянальнае супрацоўніцтва

04.11.2026 14:30
У Славакіі праходзіць двухдзённы прэзідэнцкі саміт лідараў краінаў-членаў Вышаградскай групы.
 .
Сцяг Славакіі.Photo:DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

На працягу наступных двух дзён (4-5 лістапада) Славакія будзе сталіцай Вышаградскай групы і месцам правядзення дыскусій аб будучыні Цэнтральнай Еўропы. У саміце Вышаградскай групы ў Славакіі прымае ўдзел прэзідэнт Караль Наўроцкі.

Да лідараў Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі далучыцца старшыня Еўрапейскай камісіі.
Паводле прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта Славакіі, мэта саміту — умацаваць рэгіянальнае супрацоўніцтва і даць Вышаградскай групе больш моцны голас у пытаннях, якія закранаюць усю Еўропу.

Сярод тэм парадку дня — энергетычная бяспека і канкурэнтаздольнасць эканомікі ЕС. Чакаецца таксама, што прэзідэнты абмяркуюць пашырэнне Еўрапейскага Саюза і сітуацыю ва Украіне.

У рамках дыскусіі аб эканамічнай будучыні рэгіёна сёння (4 лістапада) лідары разгледзяць рэкамендацыі кіраўнікоў цэнтральных банкаў і генсакратара АЭСР (Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця). Заўтра (5 лістапада) адбудуцца асноўныя перамовы з удзелам дэлегацый.

IAR/аз