Папа Леў XIV 6 лістапада пачынае апостальскае падарожжа ў Паўднёвую Амерыку. За 12 дзён ён наведае Уругвай, Аргентыну і Перу, пераадолее каля 31 тысячы кіламетраў і выступіць 36 разоў па-іспанску.
Паездка мае і асабістае значэнне для пантыфіка: у Перу ён раней працаваў місіянерам і біскупам.
— Адзін з матываў, які праходзіць праз усё гэтае падарожжа, — асабісты заклік да кожнага хрысціяніна: заклік да святасці, да жыцця і сведчання, да хрысціянскай адказнасці як асобных людзей, так і супольнасцяў, — заявіў прадстаўнік Святога Пасаду Матэа Бруні.
Гэта першае працяглае падарожжа Льва XIV пасля аперацыі па выдаленні пухліны ў лёгкім менш за месяц таму. У Ватыкане запэўніваюць, што біскуп Рыма добра сябе адчувае і застаецца пад наглядам лекараў.
iar/эж