Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Францыі падчас пратэстаў вучняў сярэдніх школ адбываюцца шматлікія акты насілля

10.11.2026 16:32
Сёння (10 лістапада) — чарговы дзень блакады школ, якая працягваецца ўжо больш за два месяцы.
Пратэсты ў Францыі PAP/EPA/FIRAS ABDULLAH

З пачатку пратэстаў пацярпелі каля 300 настаўнікаў, і сітуацыя апошнім часам становіцца ўсё больш напружанай. Крыху больш за адзін працэнт сярэдніх школ краіны сёння (10 лістапада) заблакаваны — значна менш, чым у апошнія тыдні, але інцыдэнты становяцца ўсё больш жорсткімі.

Сёння раніцай у Экс-ан-Правансе, на поўдні краіны, была падпалена сярэдняя школа. Пашкоджана каля 40 класаў. Інцыдэнт у Шэлі, недалёка ад Парыжа, таксама выклікаў абурэнне. На мясцовую дэпутатку, якая спрабавала перашкодзіць вучням падпаліць смеццевы бак перад школай, напалі з бутэлькай напоўненай бензінам. Учора (9 лістапада) у тым жа горадзе вучні запусцілі феерверк у школе, параніўшы шэсць чалавек. Падобныя інцыдэнты адбыліся ў многіх іншых школах па ўсёй краіне.

— Ці павінен хтосьці памерці, каб гвалт спыніўся? Хопіць! Гэта не можа працягвацца. Дзяржава павінна прыняць адпаведныя меры, — заклікаюць кіраўнікі рэгіянальных уладаў.

— Гэта ўжо не пратэсты старшакласнікаў, а беспарадкі, — заявіў міністр унутраных спраў Ларан Нуньес і абяцаў рашучы адказ.

Лідары пратэстаў адмаўляюцца асуджаць гвалт і заклікаюць да працягу блакад, патрабуючы павелічэння фінансавання адукацыі.

ав