Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У межах антыкарупцыйнага следства ў Венгрыі знайшлі мільёны долараў, закапаных у лясах. Прэм'ер Туск высмеяў Орбана

14.11.2026 17:11
«Дарагі Віктар, я заўсёды захапляўся тваёй крэатыўнасцю, але цяпер мушу прызнацца, што ўражаны як ніколі раней».
Flaga Węgier
Flaga Węgier Philippe Sonderegger/Shutterstock

Венгерскія следчыя выявілі сапраўдныя схованкі з грашыма: мільёны долараў ляжалі ў лясах, складах, дамах і сейфах. Усяго канфіскавалі каля 20 мільёнаў долараў.

Справа звязаная з былым міністрам нацыянальнага развіцця ва ўрадзе Віктара Орбана — Міклашам Шэстакам. Яго падазраюць у карупцыі пры закупках аўтобусаў дзяржаўнымі кампаніямі ў 2015–2018 гадах. Паводле следства, магчымыя хабарныя выплаты перавышалі 34 мільёны долараў. Экс-міністр віну адмаўляе. Прэм'ер Польшчы Дональд Туск адрэагаваў з'едлівым допісам:

— Некалькі дзён таму брата Орбана затрымалі ў сувязі са справай аб кантрабандзе людзей, а ўчора ў лесе знайшлі 20 мільёнаў долараў, схаваных адным з міністраў Орбана. Дарагі Віктар, я заўсёды захапляўся тваёй крэатыўнасцю, але цяпер мушу прызнацца, што ўражаны як ніколі раней.

Новы венгерскі прэм'ер Петэр Мадзьяр абвясціў пра канец «мафіі Фідэс». Партыя Орбана заявіла, што не будзе абараняць парушальнікаў закона.

pr/эж