Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У выніку кібератакі платформа электроннага навучання ЕС не працуе

23.11.2026 16:01
Дайшло да ўцечкі асабістых дадзеных карыстальнікаў «EU Academy», паведаміў прадстаўнік Еўракамісіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар Photo:pixelcreatures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Платформа электроннага навучання ЕС «EU Academy», якая праводзіць семінары і даклады для прадстаўнікоў інстытутаў Еўрапейскага Саюза, не працуе з-за кібератакі, выяўленай на мінулым тыдні, пра гэта паведаміў прадстаўнік Еўракамісіі Томас Рэнье.

— Платформа «EU Academy» пацярпела ад выяўленай кібератакі, накіраванай на Еўрапейскую камісію, — сказаў чыноўнік. — Гэта прывяло да ўцечкі асабістых дадзеных карыстальнікаў «EU Academy». Карыстальнікі былі праінфармаваныя пра гэта сёння (23 лістапада) праз вэб-сайт Акадэміі, — паведаміў Томас Рэнье, дадаўшы, што праводзіцца расследаванне, каб вызначыць, хто стаяў за атакай.

IAR/аз

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі звесткі пра загадкавыя смерці расійскіх топ-менеджараў

23.11.2026 08:30
Інфармацыю, паводле хакераў, удалося атрымаць у выніку ўзлому Расстату — Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі.