Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія пашырае ваенную базу каля фінскай мяжы

24.11.2026 10:01
Крэмль хоча запалохаць Фінляндыю, перакідваючы войскі на Поўнач.
Ілюстрацыйнае фотаMAXIM SHIPENKOV/PAP/EPA

Расія разбудоўвае ваенную інфраструктуру ўздоўж фінскай мяжы. У будучыні там можа быць размешчана да 11 тысяч вайскоўцаў.

Паводле інфармацыі фінскай грамадскай тэлекампаніі Yle, расіяне мадэрнізуюць ваенны гарнізон у Каменцы, прыкладна за 60 кіламетраў ад фінскай мяжы. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што ў апошнія месяцы частка старой інфраструктуры была знесена і пачалося будаўніцтва новых ваенных аб'ектаў.

У Каменцы дыслакуецца 69-я мотастралковая дывізія. Яна была сфармаваная шляхам рэарганізацыі брыгады, якая раней налічвала каля 4400 салдат. Цяпер дывізію плануюць павялічыць да 11 тысяч салдат.

Аналіз спадарожнікавых здымкаў паказвае, што, сярод іншага, у гарнізоне былі знесены старыя казармы і ангары, якія выкарыстоўваліся для захоўвання ваеннай тэхнікі. Там таксама будуецца новая вучэбная інфраструктура, у тым ліку стралковы палігон.

Паводле Yle, будаўнічыя работы таксама вядуцца ў суседнім гарнізоне, а пашырэнне расійскай ваеннай інфраструктуры таксама ахоплівае іншыя абʼекты ў Карэліі.

ПР/юл