Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп і Марк Рутэ заклікалі Расію не дапусціць пашырэння вайны

26.11.2026 11:01
Сумесную заяву яны апублікавалі праз тыдзень пасля перамоў Трампа з Уладзімірам Пуціным у Кітаі.
          ()
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ (злева)www.whitehouse.gov

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заклікалі Расію ўстрымацца ад дзеянняў, якія маглі б прывесці да пашырэння вайны ва Украіне. Сумесную заяву яны апублікавалі пасля сустрэчы ў рэзідэнцыі амерыканскага прэзідэнта ў штаце Фларыда, праз тыдзень пасля перамоў Трампа з Уладзімірам Пуціным у Кітаі.

Сустрэча ў Мар-а-Лага прайшла за зачыненымі дзвярыма, без удзелу журналістаў. У апублікаванай пасля яе заканчэння заяве Трамп і Рутэ паведамілі, што абмеркавалі важнасць таго, «каб Расія ўстрымалася ад дзеянняў, якія наўмысна або ненаўмысна маглі б прывесці да пашырэння вайны».

Прэзідэнт ЗША і генеральны сакратар НАТА падкрэслілі, што вайна ва Украіне павінна завяршыцца мірным шляхам як мага хутчэй.

Яны таксама паведамілі, што абмеркавалі вайну з Іранам, далейшае павелічэнне выдаткаў на абарону і інвестыцыі ў абаронную прамысловасць як у Злучаных Штатах, так і ва ўсіх краінах Паўночнаатлантычнага альянсу.

Трамп і Рутэ назвалі сустрэчу «выдатнай».

IAR/яс