У пятніцу, 12 чэрвеня такую надзеў выказаў у Кішынэве міністр замежных спраў Малдовы Ніколаэ Папэску падчас сустрэчы з кіраўніком польскай дыпламатыі Яцэкам Чапутовічам. Ніколаэ Папэску, сярод іншага, гаварыў аб спісе крокаў, якія павінна выканаць Малдова на шляху еўрапейскай інтэграцыі.
Ніколаэ Папэску: Сярод іншага, гэта скасаванне роўмінгавага тарыфу на тэлефоннае злучэнне паміж Малдовай і Еўрапейскім Звязам, спрашчэнне працэдуры замены замежнага пасведчання кіроўцы ў ЕС і таксама інтэнсіфікацыя стасункаў паміж малдаўскім і еўрапейскімі ўстановамі.
У панядзелак 15 ліпеня кіраўнік малдаўскага МЗС паўторыць дадзеныя пастулаты ў Бруселі падчас сустрэчы з еўрапейскімі міністрамі замежных спраў.
IAR/эж