Беларуская Служба

Польшча прасоўвае ў ЗША сваю мадэль гуманітарнай дапамогі

17.07.2019 17:21
Прадстаўнікі польскага ўраду прымаюць удзел у трохдзённай канферэнцыі ў Вашынгтоне.
  ,   .
Дзяржаўны дэпартамент ЗША, сядзіба ў Вашынгтоне.By AgnosticPreachersKid - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7504269

Урад Польшчы прасоўвае і рэалізуе ідэю дапамогі на месцы, то бок дзеянняў, якія з'яўляюцца доказам павагі да культуры і рэлігіі тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Такую філасофію гуманітарнай дапамогі ахвярам канфліктаў прадставіў у Вашынгтоне польскі міністр па справах гуманітарнай дапамогі Міхал Вось (Michał Woś).

Прадстаўнік польскага ўраду прымае ўдзел у міністэрскай канферэнцыі па пытаннях свабоды веравызнання, якую арганізаваў Дзярждэпартамент ЗША.

Міхал Вось: Запрашэнне для Польшчы і тое, што мы можам прадставіць свае дзеянні і праекты, гэта для нас вялікі гонар. Гэта таксама доказ пашаны польскай філасофіі, якая зводзіцца да дапамогі на месцы канфлікту i з выкарыстаннем няўрадавых арганізацыяў, якія выдатна зарыентаваныя ў дадзеным рэгіёне і сітуацыі.

Міхал Вось пераконвае, што дзякуючы гэткай форме дапамогі ахвярам канфліктаў лягчэй захаваць сваю культуру і самасвядомасць.

Міністр нагадаў, што ў мінулым годзе Польшча выдзеліла на гуманітарную дапамогу больш за 2 мільярды 800 мільёнаў долараў.

Міхал Вось: Мы хочам, каб кожная залатоўка была выдадзеная як найбольш эфектыўна. Дапамога на месцы й супраца з няўрадавымі арганізацыямі і касцёламі прычыняюцца да павелічэння гэтай эфектыўнасці.

У трохдзённай канферэнцыі ў Вашынгтоне прымае ўдзел больш за 100 дэлегацый з усяго свету. Апрача міністра Вося ў мерапрыемстве прыме ўдзел таксама кіраўнік польскай дыпламатыі Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz).

аз