У Вільні перапахавалі астанкі паўстанцаў 1863-1864 году, у тым ліку Зыгмунда Серакоўскага і Кастуся Каліноўскага. Ва ўрачыстасцях удзел прынялі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі, палітыкі з Літвы, Украіны, Латвіі, віцэ-прэм’ер Беларусі.
Польшча прадстаўлена на высокім узроўні, бо гэта паўстанне было апошняй спробай аднаўлення Рэчы Паспалітай. У гэтых падзеях удзельнічалі як ураджэнцы Польшчы, так і Беларусі, Літвы, Украіны.
У 1863-1864 гадах 21 удзельнік паўстання, у т.л. яго кіраўнікі Канстанты Вінцэнты Каліноўскі (Кастусь Каліноўскі) і Зыгмунт Серакоўскі, былі пакараны смерцю на Лукішскай плошчы ў Вільні, а іх целы пахаваны на Замкавай гары ў старажытнай сталіцы Літвы, якая ў той час з’яўлялася губернскім горадам Расійскай імперыі. А сама гара была ўключана ў комплекс абарончых умацаванняў – Віленскую крэпасць. Доступ туды быў закрыты. Таму расійскія ўлады не проста пахавалі, а па сутнасці схавалі целы паўстанцаў, каб да іх не прыходзілі на пакланенне патрыёты Літвы і Польшчы.
У Вільню прыехала значная група беларусаў.
ав
Перапахаванне паўстанцаў у Вільні
Перапахаванне паўстанцаў у Вільні
.
.
.
.
Перапахаванне паўстанцаў у Вільні
Былая прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак