Беларуская Служба

Польшча не пагаджаецца на прапанаваны Еўракамісіяй міграцыйны пакт

08.06.2023 17:01
Сёння ў Люксембургу яго абмяркоўваю кіраўнікі МУС краінаў-членаў Еўрасаюза.
Еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан PAP/EPA/JULIEN WARNAND

Намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Барташ Градэцкі раскрытыкаваў міграцыйны пакт, які сёння ў Люксембургу абмяркоўваю кіраўнікі МУС краінаў ЕС. Польскі бок пратэстуе супраць рашэнням, паводле якіх альбо дзяржава-член пагодзіцца прыняць мігрантаў з Поўдня, альбо яна будзе заплаціць каля 20 000 еўра за кожнага непрынятага мігранта.
Барташ Градэцкі лічыць, што ўмоўнасць міграцыйнага пакта не дазваляе назваць яго механізмам салідарнасці.

Польшча не пагаджаецца на ніякія штрафы або грашовую адказнасць за непрынятых мігрантаў. «Як патлумачыць грамадству, якое прыняло больш за мільён ваенных бежанцаў з Украіны, што калі зараз яно не прыме наступных, то яму давядзецца плаціць фактычна са сваёй кішэні, таму што бюджэтныя грошы – гэта грошы грамадзян», – сказаў Барташ Градэцкі.

Паводле яго, у такіх важных пытаннях павінна дзейнічаць аднагалоснасць, а нарматыўныя акты не павінны прымацца большасцю галасоў. Таму польскі бок выказаўся за тое, каб пытанне было перанесенае на саміт Еўрасаюза, на якім сустрэнуцца лідары краінаў-членаў.

IAR/аз