Беларуская Служба

«Гэта паўтарэнне Карыбскага крызісу, толькі бліжэй і менш па маштабах» – ваенная разведка Украіны пра ядзерную зброю РФ у Беларусі

25.07.2023 17:49
Прадстаўнік ГУР назваў размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі «дадатковым інструментам для шантажу і націску, а таксама магчымых перамоў і павышэння ставак».
      .
Эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай у Беларусі. Ілюстрацыйны здымак YouTube/DepoMinsk/screen

Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі ў плане бяспекі для Украіны нічога не мяняе, сказаў у эфіры Агульнанацыянальнага тэлемарафону 25 ліпеня афіцыйны прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Генштаба Узброеных сіл Украіны лейтэнант Андрэй Юсаў.

«Гэта паўтарэнне Карыбскага крызісу, толькі бліжэй і менш па маштабах», – адзначыў ён.

Юсаў назваў размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі «дадатковым інструментам для шантажу і націску, а таксама магчымых перамоў і павышэння ставак».

У той жа час прадстаўнік ГУР падкрэсліў, што глабальна ў плане бяспекі ні для Еўропы, ні для Украіны гэта нічога не мяняе, таму што на тэрыторыі Расіі ёсць «ядзерныя аб'екты і элементы ядзернай зброі», а ўкраінска-расійская мяжа працяглая.

У сакавіку Уладзімір Пуцін заявіў аб намеры размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.

У канцы мая міністры абароны дзвюх краін падпісалі дакументы аб размяшчэнні ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі.

вс