Ва Украіне на запарожскім участку фронту, у раёне вёскі Робатына, якую ўкраінскае войска спрабуе адбіць ужо некалькі тыдняў, ідуць баі. Прарыў расійскіх умацаванняў у гэтым месцы дазволіць украінцам выйсці на апошні моцны рубеж абароны перад важным транспартным вузлом – горадам Токмак.
Украінскія сацсеткі пішуць пра ранішнюю атаку на рубяжы расійскай абароны, у якой бяруць удзел 20 адзінак бранятэхнікі, у асноўным БМП Bradley. Паводле ваенных блогераў, пяць з іх былі пашкоджаны.
Расійскія беспілотнікі атакавалі горад Першамайскі ў Харкаўскай вобласці. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, у выніку нападу былі пашкоджаныя прамысловыя аб'екты. На месцы здарэння ўзнік пажар.
IAR/нг