Беларуская Служба

Кіеў адказвае крытыкам украінскага контранаступу

01.09.2023 09:21
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Украіны папрасіў незадаволеных павольным наступам УСУ «замоўкнуць».
        -         , .
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба выступае на прэс-канферэнцыі пасля нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Таледа, Іспанія.EPA/ANGELES VISDOMINE Dostawca: PAP/EPA

Такую заяву Дзмітрый Кулеба зрабіў на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Іспаніі 31 жніўня, піша Reuters.

«Крытыка павольных тэмпаў (наступу УСУ) раўнасільная ... пляўку ў твар украінскаму салдату, які кожны дзень ахвяруе сваім жыццём, рухаючыся наперад і вызваляючы кіламетр за кіламетрам украінскай зямлі. Я б рэкамендаваў усім крытыкам замаўчаць, прыехаць ва Украіну і паспрабаваць самім вызваліць адзін квадратны сантыметр », - сказаў Кулеба.

Як адзначае Reuters, прапанова «замоўкнуць» стала самым рэзкім сігналам расчаравання Кіева ў звязку з заявамі заходніх чыноўнікаў, якія з'явіліся ў апошні час у газетах The New York Times, The Washington Post і іншых. У гэтых артыкулах амерыканскія ды іншыя заходнія афіцыйныя асобы казалі, што наступ УСУ не апраўдвае чаканняў, а некаторыя з іх асуджалі стратэгію Украіны.

юл