У сераду, 6 верасня Вярхоўная Рада Украіны падаўляючай большасцю галасоў ухваліла рашэнне прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і прызначыла Рустэма Умерава новым міністрам абароны.
СМІ пішуць, што рашэнне аб прызначэнні Рустэма Умерава звязана не ў апошнюю чаргу з тым, што ён мае цесныя адносіны з Турэччынай, у тым ліку прамы кантакт з кіраўніком турэцкай выведкі Ібрагімам Калінам.
Прызначэнне 41-гадовага крымскага татарын Рустэма Умерава, 5 верасня падтрымаў Меджліс крымскататарскага народу. Выданне Forbes характарызуе новага міністра абароны Украіны як паважанага ў мусульманскіх краінах чалавека з добрымі міжнароднымі кантактамі і кіраўнічымі навыкамі.
pap/эж