Наладжванне новых дачыненняў паміж Еўрасаюзам і Украінай адносна гандлю, стварэнне сельскагаспадарчага порту ў Гдыні – пра такія мэты перад новым кіраўніцтвам Міністэрства сельскай гаспадаркі кажа кіраўнік міністэрства Чэслаў Сякерскі.
У TVP 1 міністр адзначыў, што бязмытнае і неабмежаванае паступленне ўкраінскага харчавання выклікае ўсё большы супраціў з боку фермераў і ў іншых краінах ЕС:
-Наступствы гэтага празмернага экспарту больш за ўсё адчулі польскія фермеры. Цяпер гэтыя тавары трапляюць таксама на французскі, аўстрыйскі рынак. Мы назіраем выразны рост незадаволенасці гэтых краін у сувязі з празмерным імпартам на іх рынак. Будзе сумесны фронт абароны еўрапейскага фермерства.
Чэслаў Сякерскі падкрэсліў, што выступае за працяг эмбарга на імпарт найбольш папулярных відаў збожжавых з Украіны, але таксама за пашырэнне асартыменту тавараў, на якія распаўсюджваецца забарона.
Новы міністр таксама анансаваў дзеянні, накіраваныя на падвышэнне экспартнага патэнцыялу польскіх прадуктаў харчавання.
На рэспубліканскім узроўні міністр сельскай гаспадаркі анансаваў працу над законам, які спрашчае здачу зямлі меншымі гаспадарамі ў арэнду буйнейшым.
ав