Беларуская Служба

Эстонія не выключае вяртання ва Украіну ўкраінцаў прызыўнога ўзросту

23.12.2023 18:16
Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў краіны Лаўры Лаанэмэтс.
 ,
Сцягі ЕС, Эстоніі і Украіны Achim Wagner / Shutterstock

У бліжэйшыя дні кіраўнік МУС павінен прадставіць Кіеву прапанову пагаднення, паводле якога ўкраінцаў прызыўнога ўзросту будуць вяртаць з Эстоніі наўпрост на радзіму. Лаанэмэтс запэўнівае, што ўлады ў Таліне ведаюць дзе знаходзяцца гэтыя людзі і чым займаюцца, бо большасць з іх працуе і жыве ў гэтай краіне.

«Калі гэта патрэбна Украіне, Эстонія здолее знайсці і вярнуць гэтых людзей. Калі спатрэбіцца, мы таксама гатовы дапамагчы транспартам», запэўніў міністр.
Гэтая заява з'яўляецца адказам на зварот Міністэрства абароны Украіны да ўкраінцаў прызыўнога ўзросту вяртацца на радзіму. У прыватнасці да тых, хто пасля ўварвання Расіі ў 2022 годзе, зʼехаў за мяжу.

Урад у Талліне кажа, што ў Эстоніі можа пражываць 7500 такіх людзей. Аднак многія з іх па розных прычынах могуць быць вызваленыя ад прызыву.

яс/Каміль Залеўскі