Беларуская Служба

СМІ: На першай частцы сустрэчы Украіна-ЗША ў Джыдзе абмяркоўвалі спыненне баявых дзеянняў у моры і небе

11.03.2025 18:20
У перапынку ў працэсе Ярмак напісаў у Тэлеграме, што «праца ідзе». Вальц заявіў, што перамовы «набліжаюцца да сваёй мэты».
      ()        ()
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак (злева) і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга (справа) прыбываюць на сустрэчу з афіцыйнымі асобамі ЗША ў ДжыдуPAP/EPA/UKRAINE PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT HANDOUT

Першы раўнд украінска-амерыканскіх перамоваў аб спыненні расійскага ўварвання ў Джыду ў Саудаўскай Аравіі быў прысвечаны спыненню агню ў моры і небе і пагадненню па карысных выкапнях, паведамляе ўкраінскі партал Суспільне са спасылкай на крыніцы.

Перамовы пачаліся ў аўторак да поўдня па польскім часе. З амерыканскага боку ў ім бяруць удзел дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё і дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бясьпецы Майкл Вальц. Украінскую дэлегацыю ўзначальвае кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ярмак.

У перапынку ў працэсе Ярмак напісаў у Тэлеграме, што «праца ідзе». Вальц заявіў, што перамовы «набліжаюцца да сваёй мэты».

Перамовы ў Саудаўскай Аравіі - першая сустрэча прадстаўнікоў дзвюх краін пасля спрэчкі паміж прэзідэнтамі ЗША і Украіны 28 лютага ў Вашынгтоне. Тады не было падпісана пагаднення аб доступе амерыканскіх кампаній да ўкраінскіх карысных выкапняў, і Зяленскаму было прапанавана пакінуць Белы дом і адправіцца ў сваю краіну.

ав