Беларуская Служба

Больш за 500 чалавек параненыя ў выніку магутнага выбуху ў порце ў Іране

26.04.2025 16:30
Больш за 500 чалавек атрымалі раненні ў выніку магутнага выбуху ў порце Шахід Раджа на поўдні Ірана. Колькасць параненых людзей пастаянна расце. 
Potężna eksplozja w porcie na południu Iranu
Potężna eksplozja w porcie na południu IranuPAP/EPA/IRIB HANDOUT

У суботу магутны выбух адбыўся ў іранскім порце Шахід Раджаі ў горадзе Бандар-э-Абас, прыкладна за 1000 км на поўдзень ад Тэгерана.

Агенцтва Reuters паведаміла, што колькасць параненых склала 516 чалавек. Гэтыя дадзеныя пастаянна растуць.

Вядома, што канчатковая лічба пацярпелых будзе большай.

Сілай выбуху выбіла вокны ў радыусе некалькіх кіламетраў.

Мясцовы чыноўнік паведаміў іранскаму інфармацыйнаму агенцтву Tasnim, што некалькі кантэйнераў, якія захоўваліся на прычале, выбухнулі. 

 

На відэа, апублікаваным у сацыяльных сетках, відаць высокі слуп густога чорнага дыму, які ўздымаецца над месцам выбуху.

Бандар-э-Абас — важны порт, размешчаны на праліве, які злучае Персідскі заліў з Аманскім залівам, дзе пражывае каля паўмільёна чалавек.

Паводле РАР/вх