У мінулым годзе ў Польшчы ў святыя месцы пілігрымавала 7 мільёнаў чалавек. Толькі на Ясную Гуру прыбыло каля чатырох мільёнаў пілігрымаў.
Арганізатар Варшаўскай пешай пілігрымкі на Ясну Гуру, айцец Марэк Томчык кажа, што ў апошнія гады пілігрымуе ўсё больш палякаў.
М. Томчык: Палякі пілігрымуюць шмат стагоддзяў. Канешне, інакш гэта выглядала ў часе падзелаў, інакш у часе вайны, яшчэ інакш у часы камунізму, цяжкіх 80-х гадах, інакш цяпер. Можна сказаць, што колькасць пілігрымаў утрымліваецца на падобным узроўні з тэндэнцыяй росту ў апошнія гады. Калі казаць пра Ясну Гуру ў Чанстахове, то ўсіх пілігрымаў прыйшло 4 мільёны 300 тысяч. Пешых пілігрымак было 255, у якіх ішло больш за 124 тысячы пілігрымаў.
Каб спрасціць пілігрымаванне, узнікла адмысловае прыкладанне на тэлефон. Яно, між іншым, інфармуе пра трасу пілігрымкі, магчымыя складанасці і змену надвор’я, утрымлівае матэрыялы, прыдатныя для духоўнага пілігрымавання.
Старшыня праўлення фірмы «Лічбавая Польшча» Міхал Каноўнік сказаў Польскаму радыё, што гэтым прыкладаннем карыстаецца ўсё больш груп.
М. Каноўнік: Мы правялі курсы ва ўсіх дыяцэзіях Польшчы – як ім карыстацца, як ствараць кантэнт, як арганізоўваць такія пілігрымкі. Прынамсі 28 пілігрымак ужо будзе карыстацца прыкладаннем на трасе на Ясную Гуру. Гэта прынамсі, бо стала паяўляюцца чарговыя, будуюць свае трасы, і яны будуць дададзены.
Больш за ўсё пілігрымак на Ясну Гуру прыбывае 15 жніўня, на ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны, і 26 жніўня, урачыстасць Маці Божай Чанстахоўскай.