Беларуская Служба

Неадназначная зона адпачынку ў цэнтры Варшавы

19.07.2019 15:01
Варшаўская ратуша вывучае рэакцыю жыхароў на незвычайную зону адпачынку, наладжаную ў цэнтры горада.
Strefa relaksu na pl. Bankowym w Warszawie
"Strefa relaksu" na pl. Bankowym w WarszawieBartłomiej Bitner/Polskie Radio

Летнія мерапрыемствы на Банкаўсай плошчы ў цэнтры Варшавы - гэта форма даследавання рэакцыі жыхароў горада. То бок замест планаваць, улады ажыццяўляюць часовыя рашэнні і правяраюць рэакцыю карыстальнікаў, паведамілі ўлады польскай сталіцы.

Як тлумачыць Бюро архітэктуры і прасторавага планавання ў сталічнай ратушы, зона адпачынку - гэта прататып, які павінен паказваць аптымальны спосаб праектавання грамадскай прасторы, прызначанай для адпачынку, паведамляе партал onet.pl

Горад, у супрацоўніцтве з дызайнерамі, архітэктарамі і горадабудаўнікамі, прапанаваў новы спосаб выкарыстання фрагмента аўтастаянкі на Банкаўскай плошчы. У зоне адпачынку, у якую была пераўтвораная стаянка, карыстальнікі могуць карыстацца, сярод іншага, бясплатнымі лаўкамі, шэзлонгамі, сталамі і г.д. На плошчы таксама былі размешчаныя дрэвы, шматгадовыя расліны, альтанкі, парасоны і ўстаноўкі, якія робяць водны туман. Праект мае часовы характар. Пасля 1 верасня зона будзе ліквідаваная, а элементы абсталявання выкарыстаныя ў іншых месцах, у тым ліку ў парках і садах.

Тым часам зона адпачынку выклікае сумневы ў прадстаўнікоў гарадскіх рухаў, якія крытыкуюць месца ейнага размяшчэння, спосаб выканання і кошт.

„З-за непасрэднай блізкасці ад дарогі і смога зона адпачынку - гэта зусім недарэчная ідэя. Гэта абсурд, але адначасова нас цешыць, што ўлады думаюць пра праектаванне гарадской прасторы”, - кажа Эмілія Пятроўска з руху „Warszawski Alarm Smogowy”.

Не менш эмацыйныя рэакцыі выклікалі выдаткі, звязаныя з пабудовай і ўтрыманнем зоны, якія складаюць 944 тысяч злотых (больш за 221,5 тысячы еўра).

Паводле сталічных уладаў, 300 тысяч злотых (амаль 70,5 тысячы еўра) будзе каштаваць падрыхтоўка і ўтрыманне прасторы. На расліны ўлады выдаткавалі 257 500 злотых (амаль 60,5 тысячы еўра), а на мэблю - 386 400 злотых (амаль 91 тысячу еўра). Партал onet.pl нагадвае, што зона адпачынку будзе дзейнічаць да 1 верасня.

аз