Беларуская Служба

Прадпрымальнікі павінны паклапаціцца пра камфортную тэмпературу на прадпрыемствах

30.07.2019 16:10
Прадуктыўнасць работніка паніжаецца нават на 20%, калі тэмпература на заводзе перавышае 25 градусаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, Stokkete

Краіны на поўначы Еўропы дагэтуль вызначалі мінімальную тэмпературу, якую працадаўца павінен забяспечыць на прадпрыемстве, а цяпер прыйдзецца вызначаць максімальную.

Паводле даследаванняў, прадуктыўнасць работніка паніжаецца нават на 20%, калі тэмпература на заводзе перавышае 25 градусаў. Да 1 ліпеня ў Польшчы ў Дзяржаўную інспекцыю працы паступіла 391 скарга на ўмовы працы ў высокіх тэмпературах.

Гжэгаж Навацкі (Grzegorz Nowacki), галоўны рэдактар выдання Puls Biznesu, падкрэслівае, што такая сітуацыя пануе асабліва ў цэхах, у будаўнічым сектары, сельскай гаспадарцы – у гэтых галінах спёка вельмі надакучвае работнікам.

- Гэта праблема, якую трэба вырашыць, існуюць вызначаныя нормы і фірмы павінны іх выконваць, тым больш на сённяшнім рынку працы, калі назіраецца недахоп працаўнікоў. Цяжка ўявіць, што прадпрыемства, якое не будзе клапаціцца пра камфортныя ўмовы працы, будзе мець работнікаў.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі