Беларуская Служба

За месячны заробак не купіш у Варшаве 1м2 кватэры

30.07.2019 16:17
У сталіцы кошт кватэр найвышэйшы за ўсю гісторыю.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock

Заробкі ў Польшчы растуць, аднак, адной заработнай платы не хопіць на тое, каб купіць адзін квадратны метр кватэры ў Варшаве.
У сталіцы кошт кватэр найвышэйшы за ўсю гісторыю, паведамляе аналітычны цэнтр JLL. Сярэдні кошт 1 квадратнага метра ў Варшаве 10 тысяч 200 злотых (2380 еўра). На другім месцы Гданьск, Гдыня, Сопат – 9200 тысяч злотых (2145 еўра), у Кракаве – 8100 злотых (1890 еўра) за адзін квадратны метр.

Эксперты адзначаюць, што вялікая частка кватэр прадаецца ў якасці інвестыцыі. Гэта пацвярджае той факт, што пакупнікі плацяць за кватэру наяўнымі. Гэта форма капіталаўкладання. Банкі прапаноўваюць надта малую працэнтную стаўку на рахунках, таму больш аплочваецца інвеставаць грошы ў нерухомасць і зарабляць на арэндзе кватэры.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі